На русском языке:
Силовики весь день опрашивали сотрудников БелЖД, на ЖД усилена охрана после взрыва
Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведамляюць, што сёння ўвесь дзень сілавікі знаходзіліся ў будынках упраўлення БЧ і праводзілі апытанні супрацоўнікаў чыгункі.
Акрамя таго, яны пацвярджаюць і ўзмацненне аховы на чыгунцы. Раней выданне «Наша Ніва» паведаміла, што на чыгуначных станцыях Мінска і прыгарада заўважаны ўзброеныя патрулі.
Таксама стаў вядомы шэраг падрабязнасцей начнога выбуху на ст. Азярышча:
- Выбух па станцыі Азярышча адбыўся ў міждарожжы 4 і 6 шляхоў;
- Магутнасць выбуху ацэньваецца як дастаткова высокая;
- Сурʼёзных пашкоджанняў інфраструктуры (шляхаў і іншых збудаванняў і прылад) не адбылося;
- Наступствы выбуху не пацягнулі за сабой затрымак цягнікоў і перапынкаў у руху, бо 1 і 2 галоўны шлях не былі пашкоджаны;
- Неабходнасць у аднаўленчых і значных рамонтных працах адсутнічае.