На русском языке:
Снаряды для Градов собирают руками и хотят выйти на 15 000 в год?
Учора, суправаджаючы Лукашэнку на вытворчасці РВУП «Завод дакладнай электрамеханікі», дзе збіраюць боепрыпасы ў Беларусі, старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус рабіў адмысловы акцэнт, што «выніковая зборка снарада толькі ўручную».
Аргументаваў ён гэта нібыта «сусветнай практыкай» і што «такая праца патрабуе асаблівай дакладнасці».
Не ведаем, якія там сусветныя практыкі пераймае Пантус, але абсалютна лагічна, што ніякая ручная зборка ніколі не забяспечыць тую ж паўтаральнасць снарадаў, што дае аўтаматызацыя на канвееры – яны 100% усё будуць крыху адрознівацца.
Акрамя таго, падчас візіту, Лукашэнка запатрабаваў выйсці на вытворчасць да 15 тыс. снарадаў за год. Гаворка ідзе аб 122-мм снарадах для РСЗА «Град». 15 тыс. у год – гэта 1250 у месяц і пры ручной зборцы гэта гучыць, мякка кажучы, нерэальна.
Чаму ж? Бо аб бягучых абʼёмах вытворчасці афіцыйна не паведамілі. Але рызыкнем выказаць здагадку, што сёння яны вырабляюць усяго 30-40 у месяц, а гэта ўсяго толькі адзін пакет снарадаў для РСЗА «Град». Калі яны жадаюць выйсці на 15 000 у год, то трэба збіраць па 42 снарада ў дзень.
Ці змогуць такі абʼём закрыць збіраючы снарады рукамі? Пытанне рытарычнае.