СПА працягвае ахоўваць Мазырскі НПЗ: прайшла частковая ратацыя

3 хв.

На русском языке: ПВО продолжает охранять Мозырский НПЗ: Прошла частичная ротация

У траўні мы працягнулі фіксаваць знаходжанне падраздзяленняў войскаў СПА УС РБ у Ельскім раёне, якія былі туды перакінутыя яшчэ ў пачатку красавіка з мэтай прыкрыцця Мазырскага НПЗ.

СПА працягвае ахоўваць Мазырскі НПЗ: прайшла частковая ратацыя

Як і меркавалася, пагроза бяспецы для МНПЗ была прызнана перманентнай, аб чым сведчыць не толькі працяглае знаходжанне 1146-га зенітна-ракетнага палка (в/ч 97106) і 147-га зенітна-ракетнага палка (в/ч 96869) у наваколле. але і першая зафіксаваная ратацыя.

Так 25 траўня, у пункт пастаяннай дыслакацыі вярнулася адно з падраздзяленняў 147-га зрп, а яму на змену ў н.п. Палоўкі (Ельскі раён) прыбудзе іншае падраздзяленне гэтага ж зенітна-ракетнага палка.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за май на англійскай можна азнаёміцца ​​тут.

Папярэдні матэрыял
"Грады" і "Навальніцы": Новая тэхніка і зброя УС РБ за травень
Наступны матэрыял
Вагнераўцы ў Беларусі працягваюць навучаць сілавікоў рэжыму Лукашэнкі

Iншыя матэрыялы