Спікерка літоўскага Сейма супраць ураўнавання абмежаванняў для беларусаў і расіян

Сейм
3 хв.

На русском языке: Спикер литовского Сейма против уравнивания ограничений для беларусов и россиян

Спікерка літоўскага Сейма Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн, пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, сказала, што мінулым разам Сейм зрабіў правільна, устанавіўшы розныя абмежаванні для беларусаў і расіян, і так павінна заставацца.

Чмілітэ-Нільсэн лічыць, што калі восенню пытанне аб раўнаванні абмежавання для грамадзян дзвюх краін будзе яшчэ раз вынесенае на абмеркаванне, то дэпутаты прымуць аналагічнае рашэнне і не стануць узмацняць абмежаванні для беларусаў.

«На мой погляд, рашэнне, прынятае Сеймам увесну, было правільным, і я думаю, што Сейм вернецца для непазбежнага абмеркавання, але я спадзяюся, што, абгаварыўшы і ўзважыўшы ўсе «за» і «супраць», мы пакінем дыферэнцыяцыю і не станем ураўноўваць грамадзян Расеі і грамадзян Беларусі тут, у Літве», – сказала Чмілітэ-Нільсэн.

Акрамя таго, палітык выказала падтрымку беларусам і ў сваіх сацсетках, напісаўшы ў Твітэр, што падтрымка Літвой дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі застаецца непахіснай.

Папярэдні матэрыял
У Мінск прыехаў старшыня так званага «ўрада ДНР»
Наступны матэрыял
Пад Цвер'ю разбіўся самалёт Прыгожына

Iншыя матэрыялы