Стала вядома, менавіта які цеплавоз БЧ пацярпеў пры выбуху на чыгунцы ў Бранскай вобласці

Сообщество железнодорожников Беларуси
5 хв.

In English: It became known which locomotive of the Belarusian Railway was damaged as a result of explosion in Bryansk oblast
На русском языке: Стало известно, какой именно тепловоз БелЖД пострадал при взрыве на ЖД в Брянской области

Сёння сышоў з рэек цягнік ва Унецкі раён (Бранская вобл, РФ) на 136 кіламетры перагону Бранск-Унеча. Па словах губернатара гэтага расійскага рэгіёну, спрацавала неўстаноўленае выбуховае прыстасаванне, у выніку чаго сышоў з рэек лакаматыў грузавога саставу. Расійскія СМІ паведамляюць аб сыходжанні з рэек чыгуначнага саставу з 60 вагонамі.

Паводле звестак Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, гэта адбылося ў 10.17 1 мая на перагоне Унеча – Расуха. У выніку падрыву чыгуначнага палатна сышоў з рэек цеплавоз 2ТЭ10У-0064 з нумарам 16343113/16343105. Гэты цеплавоз прыпісаны да гомельскага дэпо ТЧ-8, і быў пабудаваны ў 1990 годзе.

Стала вядома, менавіта які цеплавоз БЧ пацярпеў пры выбуху на чыгунцы ў Бранскай вобласці

Цеплавоз прыпісаны да гомельскага дэпо ТЧ-8

Вядома, што пасля сходу з рэек адбылося ўзгаранне лакаматыва. На кадрах, якія друкуюць крамлёўскія прапагандысты, выразна бачныя значныя пашкоджанні, якія атрымаў цеплавоз.

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі піша, што ёсць асцярогі за стан беларускай лакаматыўнай брыгады, якая кіравала дадзеным цеплавозам.

«Улічваючы пашкоджанні цеплавоза, атрыманыя ў выніку выбуху, а таксама поўную адсутнасць у кабіне машыніста якіх-небудзь траўмавыключальных тэхнічных рашэнняў, можна падвергнуць сумневу заявы расейскіх прадстаўнікоў улады аб адсутнасці пацярпелых у выніку гэтага інцыдэнту», – пішуць чыгуначнікі.

У Бранскай вобласці выбухам пушчаны пад адхон цягнік: парушана злучэнне Гомеля з РФ

Лакаматыў, які пусцілі пад адхон у Бранскай вобласці, верагодна належыць Гомельскаму дэпо, – эксперт

Папярэдні матэрыял
У новым будынку Цяцерына насупраць палаца Лукашэнкі пажар
Наступны матэрыял
Onet: Па адной з версій, расійская ракета пад Быдгашчам прыляцела з боку РБ

Iншыя матэрыялы