На русском языке:
Студентов БГУИР вывезли в оккупированный Крым на соревнования с участниками из оккупированных частей Украины и Грузии
У Севастопалі прайшоў чэмпіянат па спартыўным праграмаванні «Код міру», куды арганізавана студэнтаў БДУІР вывез выкладчык універсітэта Вадзім Уладымцаў. Паводле інфармацыі маніторынгавай групы iSANS Belarus, гэта першы выпадак за ўсю гісторыю назіранняў, калі студэнтаў беларускай установы адукацыі вывозяць на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны з ведама гэтай установы.
У спаборніцтвах у Крыме, апрача студэнтаў БДУІР, удзельнічалі таксама каманды з акупаваных Крыма, частак Запарожскай і Данецкай абласцей Украіны, акупаванай часткі Грузіі, а таксама Азербайджана, Кыргызстана і г.д.
«Ёсць усе падставы зрабіць выснову, што выкладчык БДУІР арганізавана вывез студэнтаў БДУІР для ўдзелу ў турніры, які мала таго, што праходзіў на акупаванай тэрыторыі, але і ва ўмовах удараў з боку УСУ, што робіць удзел у такім турніры небяспечным. […] З пачатку 2024 года мы назіралі няўхільны рост кантактаў беларускіх устаноў адукацыі з акупаванымі тэрыторыямі і ўдзел БДУІР у турніры «Код міру» выводзіць характар гэтых кантактаў на зусім іншы ўзровень», – падкрэсліваюць эксперты iSANS Belarus.
Падрыхтавана маніторынгавай групай iSANS Belarus.