На русском языке:
Студентов повели поддерживать Палестину, а школьников одели в форму кремлёвского движения: в беларусских школах и вузах усиливают пророссийскую пропаганду
Мы ўжо не раз пісалі пра нарошчванне пракрамлёўскіх наратываў у беларускіх школах і ВНУ, аднак на мінулым тыдні зʼявіліся новыя факты, якія гавораць пра іншы ўзровень уплыву крамлёўскіх ідэй на беларускіх школьнікаў. У школе Клецкага раёна прайшло мерапрыемства да 65-годдзя Уладзіміра Карвата. Але галоўнае не гэта, а тое, як апранутыя школьнікі – усе яны на фота ў форме расійскага руху Юнармія, які зʼяўляецца адным з галоўных механізмаў для мілітарызацыі, мабілізацыі і ваеннай падрыхтоўкі моладзі ў РФ.
Важна, што гэта першы выпадак, калі мы бачым адкрытае навязванне беларускім школьнікам нават не афіцыйнай сімволікі РБ, а сімволікі іншай дзяржавы. Гэта сітуацыя можа сведчыць аб цесных сувязях мясцовага кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні з расійскімі структурамі.
Акрамя гэтага, на мінулым тыдні прайшло яшчэ адно характэрнае мерапрыемства, якое тычыцца ўжо студэнтаў і там гаворка крыху пра іншае.
Студэнтаў мінскага філіяла РДСУ і БДЭУ павялі на круглы стол у падтрымку Палестыны ў Мінскі Дом сяброўства. У афармленні мерапрыемства выкарыстоўваліся партрэты Ясіра Арафата, Махмуда Абаса і Лукашэнкі, а ў інфармацыйных матэрыялах дзеянні арміі Ізраіля называліся «генацыдам».