Супрацоўнік амбасады Турцыі ў Мінску ўвёз у краіну 57 кг какаіну на пасольскай машыне.

4 хв.

На русском языке: Сотрудник посольства Турции в Минске ввёз в страну 57 кг кокаина на посольской машине

Турэцкі тэлеканал Halk паведаміў, што 9 лютага 2023 г. супрацоўнікі амбасады Турцыі ў Беларусі ўехалі з Балгарыі ў Турцыю на аўтамабілі Nissan Pathfinder з рэгнумарам CD 3443-7, які лічыцца за прадстаўніцтвам Турцыі ў Беларусі.

Супрацоўнік амбасады Турцыі ў Мінску ўвёз у краіну 57 кг какаіну на пасольскай машыне.

За рулём аўтамабіля знаходзіўся супрацоўнік турэцкага МЗС Біркан Дэмірджы, які працаваў у Мінску. Паведамляецца, што пры перасячэнні мяжы аўто не правяралі.

Па прыбыцці ў Стамбул аўтамабіль і траіх чалавек, уключаючы Дэмірджы, арыштавалі супрацоўнікі Стамбульскага ўпраўлення па барацьбе з нарказлачыннасцю, а ў машыне былі знойдзены дзве сумкі з какаінам вагой 57 кг.

Супрацоўнік амбасады Турцыі ў Мінску ўвёз у краіну 57 кг какаіну на пасольскай машыне.

Біркан Дэмірджы заявіў, што сумкі ў машыну яму паклалі пасля перасячэння мяжы, а ў Турцыю ён прыбыў для перасадкі валасоў і сустрэчы з дзецьмі.

Характэрна, што паводле інфармацыі СМІ, адзін з тых, хто праходзіў па справе — Шахін Шэкерчы — быў адпушчаны на волю праз 28 дзён пасля арышту. Біркан Дэмірджы ж прыгавораны ў Турцыі да 17 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі за захоўванне наркотыкаў з мэтай іх збыту.

Супрацоўнік амбасады Турцыі ў Мінску ўвёз у краіну 57 кг какаіну на пасольскай машыне.

Рэдакцыя «МатолькаДапамажы» ўстанавіла, што аўтамабіль Nissan Pathfinder (CD 3443-7) сапраўды лічыцца за пасольствам Турцыі ў Мінску. На фота вышэй ён стаіць на стаянцы ля ўвахода ў пасольства на вул. Берсана зімой 2023 г.

Супрацоўнік амбасады Турцыі ў Мінску ўвёз у краіну 57 кг какаіну на пасольскай машыне.

Акрамя гэтага, таксама ўдалося пацвердзіць, што сярод супрацоўнікаў пасольства ў Мінску лічыўся і мужчына па імені Біркан.

Супрацоўнік амбасады Турцыі ў Мінску ўвёз у краіну 57 кг какаіну на пасольскай машыне.

У ягоных сацыяльных сетках ёсць шэраг фота з будынка пасольства Турцыі ў Мінску, а таксама фатаграфіі, дзе ён гуляе ў футбол у складзе мінскай ФК «Дыпламат» (каманда супрацоўнікаў пасольстваў у РБ).

Папярэдні матэрыял
Выбары Лукашэнкі-2025 пройдуць пад кантролем УС РФ?
Наступны матэрыял
«Ноч паэтаў» пройдзе больш чым у 20-і гарадах свету

Iншыя матэрыялы