In English:
Sviatlana Tsikhanouskaya held negotiations with the president of the European Commission Ursula von der Leyen
На русском языке:
Светлана Тихановская провела переговоры с главой Еврокомиссии Урсулой фон дер Ляйен
Падчас сесіі Генасамблеі ААН кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай урада Еўрапейскага Саюзу Урсулай фон дэр Ляен. Еўрапейская Камісія з’яўляецца галоўнай выканаўчай структурай ЕС – эквівалентам нацыянальнага ўрада. Адметна, што гэта была іх другая сустрэча з 2020 году і першая пасля стварэння галоўнай беларускай выканаўчай структуры сёлета ў жніўні.
Ціханоўская звярнула асаблівую ўвагу на тыя рызыкі, якія нясе для незалежнасці Беларусі апошняе рашэнне Пуціна пра мабілізацыю ў сувязі з поспехамі ўкраінскіх узброеных сілаў.
Падчас сустрэчы народны лідар заклікала прэзідэнтку ЕК да:
— Захавання і ўзмацнення санкцый датычных рэжыму і яго памагатых, каб пазбаўляць іх рэсурсаў на правядзенне рэпрэсій і прымушаць вызваляць палітвязняў;
— Прызнаць незаконным заканадаўства аб пазбаўленні грамадзянства беларусаў – апанентаў рэжыма.
Разам з тым, беларуская лідарка падкрэсліла важнасць захавання пагаднення ЕС з Беларуссю аб спрошчаных працэдурах атрымання візаў для беларусаў і новых практычных крокаў да вырашэння міграцыйных праблемаў.
Абмеркавалі таксама перспектывы выдзялення ЕС дадатковых сродкаў на дапамогу грамадзянскай супольнасці: праваабаронцам, медыям, культурным, адукацыйным, моладзевым і спартовым ініцыятывам. Сёлета дапамога ЕС для Беларусі складае 30 мільёнаў еўра, з улікам таго, што задачы грамадзянскай супольнасці Беларусі значна ўскладніліся пасля пачатку вайны. Кабінетам вядуцца перамовы з Еўрасаюзам пра павелічэнне аб’ёмаў дапамогі для Беларусі на наступны фінансавы год.