Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Джо Байдэнам

Official White House Photo by Adam Schultz
Абноўлена
Абноўлена: 13 ліпеня 2023 00:21
3 хв.

In English: Sviatlana Tsikhanouskaya is meeting with Joe Biden
На русском языке: Светлана Тихановская провела встречу с Джо Байденом

Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода». Паведамляецца, што пасля прамовы Байдэна, каманда прэзідэнта ЗША правяла Святлану Ціханоўскую ў памяшканне, дзе знаходзіўся Байдэн. Ціханоўская была адзінай, хто ўвайшоў у памяшканне.

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Джо Байдэнам

Іх сустрэча прайшла адразу пасля выступу Байдэна ў Вільні.

«Вельмі ўдзячная прэзідэнту за гэтую сустрэчу. Я данесла яму нашую пазыцыю, распавяла, што беларусы працягваюць змагацца за вызваленне сваёй краіны.

Я радая, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць пра тое, што нам сапраўды важна. Беларусы могуць разлічваць на падтрымку ЗША», – напісала Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Джо Байдэнам

Гэта іх другая сустрэча. Першая адбылася ў ліпені 2021 года ў Белым Доме.

Папярэдні матэрыял
Борт Яўгена Прыгожына ляціць з Беларусі амаль праз суткі
Наступны матэрыял
Гуцэрыеў зноў прыляцеў у Беларусь

Iншыя матэрыялы