19 кастрычніка Святлана Ціханоўская наведае аўстрыйскі Інсбрук, паведамляе прэс-служба беларускай лідаркі. У тамтэйшым універсітэце яна выступіць з прамовай перад студэнтамі ў рамках серыі лекцый, арганізаваных Цэнтрам кіравання Інсбрука. Галоўным момантам візіту Святланы Ціханоўскай ва ўніверсітэт стане абвяшчэнне запуску стыпендыяльнай праграмы для беларусаў.
Раней у гэтым універсітэце выступалі выбітныя еўрапейскія палітыкі кшталту прэзідэнтаў Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера і Рамана Продзі.