Офіс Святланы Ціханоўскай
2 хв.

In English: Sviatlana Tsikhanouskaya met with Google management
На русском языке: Светлана Тихановская встретилась с руководством Google

Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральным дырэктарам Google Сундарам Пічаі і віцэ-прэзідэнтам кампаніі Каранам Бхаціа.

Яна падзякавала прадстаўнікам Google за наданне кругласутачнай падтрымкі рэпрэсаваным беларускім СМІ і грамадзянскай супольнасці.

«Вельмі важна працаваць разам, каб супрацьстаяць прапагандзе і павышаць значнасць альтэрнатыўных меркаванняў», – напісала Ціханоўская.

Адзначым, што сёння дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка згадваў аб сустрэчах дэлегацыі Офіса Ціханоўскай з кіраўніцтвам Google, Facebook і Instagram. Ён расказаў аб тым, што цяпер практычна ў кожнай буйной тэхналагічнай кампаніі ёсць кантактная асоба, да якой можна звяртацца па дапамогу для беларусаў.

Папярэдні матэрыял
На канале «Жыццё-маліна» выйшла інтэрвʼю з Дзмітрыем Крукам – эканамістам і старшым навуковым супрацоўнікам BEROC.
Наступны матэрыял
Беларускі бізнэс працягвае сваю дзейнасць нават пасля рэлакацыі

Iншыя матэрыялы