На русском языке:
Светлану Тихановскую пригласили на вручение Нобелевской премии, послов РБ и РФ — нет
На сайце Нобелеўскага фонду з’явілася паведамленне, што «ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну Фонд вырашыў не запрашаць амбасадараў Расіі і Беларусі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі ў Стакгольме». Уручэнне Нобелеўскіх прэмій і банкет пройдуць у Стакгольме 10 снежня.
У той жа час Святлана Ціханоўская запрошаная на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі.
«Гэта добры нагода прыцягнуць увагу да справы Алеся Бяляцкага, беларускіх палітвязняў, і ўсіх беларусаў, якія зараз змагаюцца за свабоду», – сказала нацыянальная лідэрка.
Нагадаем, адным з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру сёлета стаў палітвязень праваабаронца Алесь Бяляцкі.