На русском языке:
Сергею Тихановскому вынесли ещё один приговор
Ціханоўскага прыгаварылі да 1,5 года пазбаўлення волі па крымінальнай справе аб непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі. Так званы працэс праходзіў проста ў турме №8 у Жодзіне. Ціханоўскі сваёй віны не прызнаў.
Сумарна Сяргей Ціханоўскі прыгавораны да пазбаўлення волі на тэрмін 15 гадоў 9 месяцаў 5 дзён з адбываннем 2 гадоў 5 месяцаў 18 дзён у турме, а астатняга тэрміну – у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.