Сына палітыка Анатоля Лябедзькі Арцёма прыгаварылі да 3,5 гадоў калоніі

Весна
3 хв.

На русском языке: Сына политика Анатолия Лебедько Артема приговорили к 3,5 годам колонии

Арцём Лябедзька не прызнаў сваю віну. Прысуд яму вынес «суддзя» Мінскага гарадскога суда Яўген Пісарэвіч.

Арцёма Лябедзьку затрымалі напрыканцы сакавіка і потым двойчы асудзілі на 15 сутак арышту. Яго абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Размова ідзе, хутчэй за ўсё, пра фонды BY_help і Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Справу ў адкрытым рэжыме разглядае суддзя Яўген Пісарэвіч, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае пракурор Раман Бізюк.

На судзе палітвязень не прызнаў віну і заявіў, што яму і зусім не зразумелая сутнасць прад’яўленых абвінавачанняў і не разумее, за што ён на лаве падсудных.

Анатоль Лябедзька лаканічна пракаментаваў прысуд свайму сыну.

Сына палітыка Анатоля Лябедзькі Арцёма прыгаварылі да 3,5 гадоў калоніі

Папярэдні матэрыял
Іл-76 ВКС РФ з Мачулішчаў паляцеў у Цвер
Наступны матэрыял
Яшчэ адзін самалёт, звязаны з Прыгожыным, зараз ляціць у Азербайджан

Iншыя матэрыялы