Сёлета ў школах Мінска ўвядуць адзіную школьную форму. Вось як яна будзе выглядаць

4 хв.

На русском языке: Уже в этом году в школах Минска введут единую школьную форму. Вот как она будет выглядеть

У Мінску адбылася прэзентацыя ўзораў адзінай школьнай формы, якую хочуць увесці ў школах сталіцы ўжо ў 2024/2025 навучальным годзе.

Па-першае, усе паказаныя ўзоры маюць колеры дзелавога стылю (белы, чорны, цёмна-сіні і блакітны). Па-другое, на фатаграфіях бачна, што на ўсіх варыянтах школьных пола, камізэлек і кофт прысутнічае афіцыйная сімволіка – сцяг або бэйдж з контурамі краіны і двума сцягамі.

Характэрна, што праект па ўвядзенні адзінай школьнай формы ў 2024 годзе названы «пілотным» – верагодна, форма будзе ўведзена толькі ў частцы ўстаноў адукацыі Мінска. Тым не менш эксперты лічаць, што гэтая ініцыятыва будзе ўсяляк падтрымлівацца ўладамі, і поўны пераход школ Мінска да адзінай формы можна чакаць ужо ў верасні 2025 года.

«Акрамя таго, адзіная школьная форма з дзяржаўнай сімволікай можа быць уведзена і ў іншых рэгіёнах краіны, а да 2026 года можа быць ажыццёўлены пераход да адзінай школьнай формы ў маштабах усёй Беларусі», – лічаць эксперты iSANS Belarus.

Падрыхтавана маніторынгавай групай iSANS Belarus.

Папярэдні матэрыял
Антывірусы Avast і праграма CCleaner больш недаступныя ў Беларусі
Наступны матэрыял
Літва плануе закрыць два памежныя пункты – «Райгардас» і «Лаварышкес» – з 1 сакавіка 2024 года. Застаюцца толькі два

Iншыя матэрыялы