На русском языке:
Сегодня Лукашенко отправится в Москву на парад к Путину
Па нашых дадзеных, сёння Лукашэнка адправіцца ў Маскву да Пуціна, каб узяць удзел у парадзе.
Такім чынам, ён не будзе прысутнічаць на ўскладанні кветак і віншаваць ветэранаў на плошчы Перамогі раніцай 9 траўня ў Менску. Нагадаем, што ў Беларусі засталося ўсяго каля 1500 ветэранаў.
Ну і яшчэ адзін аспэкт: у апошнія дні зʼяўляецца ўсё больш паведамленняў пра тое, што Пуцін запрашае на парад розных кіраўнікоў краінаў Азіі. Як быццам яму важна паказаць, што ў яго на парадзе «шмат аднадумцаў». Вось толькі, здаецца, што яны ўвогуле не хочуць туды ехаць.
Напрыклад, у адказ на запрашэнне Пуціна, прэс-служба кіраўніка Таджыкістана Рахмона паведаміла, што іх прэзідэнт яшчэ не прыняў рашэнне аб паездцы ў Маскву на 9 траўня, паколькі плануе прыняць удзел у святкаванні ў Душанбэ.