Сёння раніцай у Беларусь прыляцела авіяхуткая з Францыі

jetphotos.com
4 хв.

In English: An «air ambulance» from France arrived in Belarus this morning
На русском языке: Сегодня утром в Беларусь прилетела «авиаскорая» из Франции

Сёння раніцай у 10:56 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся Dassault Falcon 900EX з рэг. нумарам F-HREG.

Гэты бізнес-джэт зʼяўляецца бортам санітарнай авіяцыі, які можа перавозіць некалькіх пацыентаў на насілках, а таксама сядзячых пацыентаў адначасова. Акрамя таго, ён дазваляе выконваць складаныя медыцынскія працэдуры непасрэдна борце.

Сёння раніцай у Беларусь прыляцела авіяхуткая з Францыі

У Мінск самалёт прыляцеў з Парыжа і паляціць назад сёння ў раёне 22:00.

Адзначым, што санітарныя барты (турэцкія, нямецкія і інш.) у Беларусь прылятаюць дастаткова часта. Да прыкладу, да сённяшняга дня апошні раз падобная авіяхуткая прылятала ў MSQ 6 сакавіка.

Папярэдні матэрыял
Палітзняволеную Аксану Зарэцкую шпіталізавалі з СІЗА-1
Наступны матэрыял
Ва Узброеных сілах РБ з'явілася «Універсальная баявая платформа»

Iншыя матэрыялы