На русском языке:
Сегодня в минских торговых центрах проверят НЕсоблюдение масочного режима
У рэдакцыю Motolko.help паступіла інфармацыя, што ў некаторых сталічных гандлёвых цэнтрах пройдзе праверка. Напярэдадні ўсім арандатарам гандлёвых памяшканняў Dana Mall разаслалі ліст з патрабаваннем зняць усе налепкі пра выкананне масачнага рэжыму. Таксама пішуць, што здымаюць налепкі і ў ГЦ «Скала».
Паведамляюць, што праверкі плануюцца і ў іншых аб’ектах гандлю, дзе апроч зняцця налепак, патрабуюць, каб персанал быў без масак.
Налепкі пра масачны рэжым ужо зніклі ў ГЦ Green City і Galleria Minsk.
«Ахоўнікі ходзяць са скрабком. Большасць прадаўцоў у масках, як і раней».
Нагадаем, з 26 кастрычніка ў Мінску знішчаюць абвесткі пра абавязковае выкарыстанне масак. Усё таму, што ў разгар 4-й хвалі COVID-19, якую беларускія медыкі называюць самай цяжкай, Лукашэнка зладзіў разнос чыноўнікам, што ўвядзеннем масачнага рэжыму яны «паднялі бучу на ўсю краіну». Разам з масачным рэжымам з транспарту, аб’ектаў грамадскага харчавання, вялікай колькасці людзей і нават паліклінік па распараджэнні чыноўнікаў знікаюць не толькі аб’явы пра неабходнасць насіць маскі, але і ўлёткі пра простыя правілы гігіены ў перыяд эпідэміі COVID-19.