На русском языке:
Тактическое учение проводится с 15-й зенитной ракетной бригадой
Учора МА РБ паведаміла, што з 19 па 22 красавіка з адным з падраздзяленняў зенітных ракетных войскаў ВПС і войскаў СПА (заўв. канкрэтнае падраздзяленне МА не ўказвала) праводзіцца тактычнае вучэнне. Падчас вучэнняў ваеннаслужачым трэба будзе здзейсніць марш у прызначаныя раёны і выканаць вучэбна-баявыя задачы па прыкрыцці войскаў і крытычна важных абʼектаў грамадзянскай інфраструктуры «ад уздзеяння сродкаў паветранага нападу і высокадакладнай зброі ўмоўнага супернік».
Паведамлялася, што да вучэнняў будуць прыцягнуты дывізіёны ЗРК С-300 і «Тор-М2К».
І ўжо сёння раніцай на трасе Р23 у напрамку Слуцка-Салігорска былі заўважаны тры калоны з тэхнікай УС РБ.
▪️ Першая калона: пускавая ўстаноўка ЗРК С-300 (без транспартна-пускавых кантэйнераў), аўтацягнік МАЗ-6317 з нізкавышынным выяўляльнікам 5Н66М на паўпрычэпе, тры МАЗ-6317 (тэнт) з дызельнымі электрастанцыямі 5І57 і размеркавальна-пераўтваральнымі прыладамі 5 5316 (тэнт) з дызельнымі электрастанцыямі 5І57.
▪️ Другая калона: два аўтамабілі УАЗ, чатыры баявыя машыны 9А331МК ЗРК «Тор-М2К», МАЗ-6317 (тэнт) і КамАЗ (кунг), УАЗ-2206 («буханка») аўтамабіль ВАІ суправаджэння.
▪ Трэцяя калона: два аўтамабілі МАЗ-5316 (тэнт) з дызельнымі электрастанцыямі 5І57, чатыры пускавыя ўстаноўкі ЗРК С-300 (з транспартна-пускавымі кантэйнерамі), аўтамабіль ВАІ суправаджэння.
Такім чынам, да вучэння прыцягнуты адзін з дывізіёнаў (ЗРК С-300), а таксама батарэя ЗРК «Тор-М2К» 15-й зенітнай ракетнай брыгады (в/ч 30151).