«Танкалёт» Белавія лётаў на ваенны аэрадром «Хацілава», які выкарыстоўвае Пуцін

Planespotters
Iнсайд
5 хв.

На русском языке: «Танколёт» Белавиа летал на военный аэродром «Хотилово», который использует Путин

Рэдакцыі motolko.help стала вядома, што ўчора ў 12:09 з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» (MSQ) вылецеў самалёт Boeing 737-3Q8 авіякампаніі «Белавія» з рэгістрацыйным нумарам EW-254PA. Гэта першае судна ў ліўрэі World of Tanks, якое «Белавія» і кампанія Wargaming прадставілі яшчэ ў 2016 годзе.

«Танкалёт» Белавія лётаў на ваенны аэрадром «Хацілава», які выкарыстоўвае Пуцін

Belavia Boeing 737-3Q8 EW-254PA ў ліўрэі World of Tanks / Planespotters

Пасля ўзлёту борт накіраваўся на ваенны аэрадром «Хацілава» (Цвярская вобласць, РФ), дзе прызямліўся ў 13:22. Характэрна, што нумар рэйса замест стандартнага (прыклад: B2739), быў «чартарным» — B22005/B22006, да таго ж з дыяпазону тэхнічных (прыклад: 20хх), якія Белавія выкарыстоўвае для тэставых / трэніровачных палётаў і для перагону бартоў на ТА.

У «стандартным» нумары: B2 — гэта код Белавія, а далей тры лічбы — і ёсць нумар рэйса. Існуе і другі варыянт абазначэння, дзе замест B2 пішацца BRU, і далей тыя ж тры лічбы. Для чартараў таксама выкарыстоўваюцца два варыянты, але пасля прэфікса ўжо чатыры лічбы.

Але дадзены рэйс быў не тэхнічным хаця б таму што і да, і пасля гэтага палёту, самалёт паспяхова лётаў у Баку (Азербайджан).

«Танкалёт» Белавія лётаў на ваенны аэрадром «Хацілава», які выкарыстоўвае Пуцін

Палёт EW-254PA з Мінска ў «Хацілава», 20 чэрвеня 2022 г. / flightradar24

Вядома, што на аэрадроме дыслакуецца 790-ы знішчальны авіяцыйны полк ордэна Кутузава на ўзбраенні якога складаюцца самалёты МіГ-31 (дзве эскадрыллі) і адна эскадрылля на Су-27, а таксама і 844-ы асобны батальён сувязі.

З 2007 года «Хацілава» з’яўляецца аэрадромам сумеснага базавання, дзе акрамя ваеннай авіяцыі, базуецца і грамадзянская — Спецыяльны лётны атрад «Расія». Акрамя таго, гэты аэрадром выкарыстоўваецца Пуціным пры накіраванні ў рэзідэнцыю «Доўгія Барады» на Валдаі.

«Танкалёт» Белавія лётаў на ваенны аэрадром «Хацілава», які выкарыстоўвае Пуцін

Палёт EW-254PA з «Хацілава» ў Мінск, 20 чэрвеня 2022 г. / flightradar24

Борт прабыў там 40 хвілін пасля чаго ў 14:01 вылецеў назад у Мінск і прызямліўся ў MSQ у 15:07. З якой мэтай грамадзянскі самалёт лётаў на ваенны аэрадром — невядома.

Калі ў вас ёсць інфармацыя аб мэтах дадзенага рэйса — пішыце ў @motolko_bot.

Папярэдні матэрыял
82% адчуваюць рост коштаў: Беларусы часцей эканомяць на адпачынку, забаўках і нават ежы
Наступны матэрыял
Аўтамабільны сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS- і Android-платформах

Iншыя матэрыялы