Суд Цэнтральнага раёна горада Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» тэлеграм-канал «Кулуары KYKY» і тэлеграм-чат «TELL KYKY». Падставай для гэтага паслужылі матэрыялы праверкі ГУБАЗіК, паведамляе прэс-служба МУС.
Згодна з матэрыяламі справы, на дадзеных рэсурсах публікаваліся матэрыялы, «накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіравання, распальванне сацыяльнай і палітычнай варожасці, а таксама заклікі да масавых беспарадкаў».
Сёння ў Беларусі налічваецца каля 200 «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Чытаць іх можна, але вось за распаўсюд інфармацыі (рэпост) з гэтых каналаў, пагражае адміністрацыйная адказнасць. Пакараць могуць штрафам або арыштам.