Тэлеграм-канал «Кулуары KYKY» і тэлеграм-чат «TELL KYKY» прызнаныя «экстрэмісцкімі»

хв.

Суд Цэнтральнага раёна горада Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» тэлеграм-канал «Кулуары KYKY» і тэлеграм-чат «TELL KYKY». Падставай для гэтага паслужылі матэрыялы праверкі ГУБАЗіК, паведамляе прэс-служба МУС.

Згодна з матэрыяламі справы, на дадзеных рэсурсах публікаваліся матэрыялы, «накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіравання, распальванне сацыяльнай і палітычнай варожасці, а таксама заклікі да масавых беспарадкаў».

Сёння ў Беларусі налічваецца каля 200 «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Чытаць іх можна, але вось за распаўсюд інфармацыі (рэпост) з гэтых каналаў, пагражае адміністрацыйная адказнасць. Пакараць могуць штрафам або арыштам.

Папярэдні матэрыял
У гатэлі Мінска пачалі прыходзіць лісты з пагрозамі нападу і абвяшчэння вайны
Наступны матэрыял
«Мінскметрабуд» закупляе абсталяванне на 4 мільёны рублёў і затрымлівае выплаты супрацоўнікам

Iншыя матэрыялы