Тэрытарыяльная абарона Гомеля рыхтуецца да правядзення рачных дэсантных аперацый

ваенны камісарыят Гомельскай вобласці
4 хв.

На русском языке: Территориальная оборона Гомеля готовится к проведению речных десантных операций

З 12 траўня ў Гомелі праходзяць навучальныя зборы тэрытарыяльных войскаў. На зборы было прызвана каля 100 ваеннаабавязаных.

Ваенны камісарыят Гомельскай вобласці апублікаваў фотасправаздач трэніроўкі па «практычным розыгрышу баявых дзеянняў». На фота можна заўважыць высадку групы вайскоўцаў тэрытарыяльных войскаў у колькасці 8 чалавек, як мяркуецца, на беразе ракі Сож. Для перамяшчэнняў па рацэ быў задзейнічаны грамадзянскі пуцявы катэр «Чачора».

.

Мяркуючы па танальнасці паведамленняў ваенкамата, падчас трэніроўкі перамога была за гомельскай тэрабаронай, усе ворагі былі пераможаны.

Такім чынам, у абароне Гомеля ад патэнцыйных ворагаў стаўка робіцца не толькі на «лінію Хрэніна», але і на раптоўныя рачныя дэсанты.

Папярэдні матэрыял
Сённяшняя нарада Лукашэнкі планавалася яшчэ 11 траўня, але тады была перанесеная
Наступны матэрыял
У 2022 годзе беларусы атрымалі 118 тысяч шэнгенскіх віз

Iншыя матэрыялы