The New York Times: «У Беларусі мог быць двайнік Прыгожына»

РИА Новости
4 хв.

На русском языке: The New York Times: «В Беларуси мог быть двойник Пригожина»

Выданне The New York Times са спасылкай на аднаго з афіцыйных прадстаўнікоў Пентагона паведаміла, што ўся гісторыя з «сыходам» Прыгожына ў Беларусь «ахутана містыкай».

Больш за тое, паводле слоў прадстаўніка Пентагона, Прыгожын для паездкі ў Беларусь мог выкарыстоўваць двайніка, а сам ён нібыта не пакідаў Расію.

«У нас няма пацверджання, што Прыгожын сапраўды пасля мяцяжу быў хоць раз у Беларусі. Тое ж тычыцца і яго наймітаў, якія ў большасці сваёй усё яшчэ знаходзяцца на ўсходзе Украіны. Прыгожын для маскіроўкі сваіх планаў і перамяшчэнняў мог скарыстацца двайніком для імітацыі візіту ў Беларусь», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік Пентагона.

Нагадаем, што яшчэ днём 26 чэрвеня розныя каналы, такія як BRIEF, распаўсюдзілі чутку, што Прыгожын нібыта быў заўважаны ў менскім гатэлі Green City.

Калі крыху прааналізаваць, то інфармацыі ні пра якія дзеянні ці сустрэчы Прыгожына ў Беларусі 26 чэрвеня не паступала. І, магчыма, што 26 чэрвеня ў Мінску сапраўды быў заўважаны ягоны двайнік.

А ці быў сам Прыгожын у Беларусі?

Хутчэй за ўсё так, але не 26, а 27 чэрвеня. Як мы пісалі раней, яго бізнес-джэт (RA-02795) прыляцеў у Мачулішчы ў 07:40.

І ёсць яшчэ адно важнае пацверджанне. Як пісаў @motolkohelp, увечары 27 чэрвеня Лукашэнка каля пяці гадзін правёў у рэзідэнцыі на Мінскім моры, дзе звычайна праходзяць непублічныя перамовы з удзелам усёй «сямʼі» Лукашэнкі.

А галоўнае тое, што праз 39 хвілін пасля таго, як Лукашэнка ўжо зʼехаў з рэзідэнцыі на Мінскім моры, з Мачулішчаў вылецеў самалёт Прыгожына.

Пытанне ў студыю: Чаму ж 26 чэрвеня, калі ў Мінску ўжо нібыта быў Прыгожын, Лукашэнка з ім не сустрэўся, а сустрэча прайшла толькі 27 чэрвеня, калі ягоны самалёт прылятаў у Беларусь?

Можа ўся справа ў тым, што 26 чэрвеня ў Менску быў ягоны двайнік і менавіта таму ў Пентагоне кажуць пра своеасаблівую «містыку»?

Папярэдні матэрыял
Іл-76 ВПС РБ вярнуўся ў Беларусь пасля 10-дзённага візіту ў Іран
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 16 ліпеня

Iншыя матэрыялы