Тры былыя барты «Белавія» зараз лётаюць на рэйсах паўднёваафрыканскай авіякампаніі

jetphotos.com
4 хв.

На русском языке: Три бывших борта «Белавиа» теперь летают на рейсах южноафриканской авиакомпании

Тры былыя барты «Белавія» зараз лётаюць на рэйсах паўднёваафрыканскай авіякампаніі

Былы EW-533PO авіякампаніі Белавія.

У лістападзе 2021 года рэдакцыя «Матолька Дапамогі» расказвала, што яшчэ да траплення ў 5-ы санкцыйны пакет ЕС, авіякампанія «Белавія» пачала пазбаўляцца ад сваіх самалётаў, якія знаходзіліся ў лізінгу.

Большасць з тых бартоў былі бразільскай маркі Embraer. А прычына вяртання іх лізінгадаўцу – ірландскай кампаніі Nordic Aviation Capital – была ў тым, што з-за санкцый, бразільскі авіявытворца проста не даў «Белавія» абноўленую базу дадзеных, без якой самалёты не могуць лётаць.

Тры былыя барты «Белавія» зараз лётаюць на рэйсах паўднёваафрыканскай авіякампаніі

Былы EW-545PO авіякампаніі Белавія.

Дык вось, праз год гісторыя атрымала працяг, а дакладней сваё лагічнае завяршэнне.

Адразу тры барты Embraer ERJ-195, якія раней належалі беларускаму авіяперавозчыку, былі прададзеныя паўднёваафрыканскай авіякампаніі Airlink.

Размова пра Embraer’ах ERJ-195 EW-532PO, якога Белавія пазбавілася 19.11.2021, EW-533PO – 24.11.2021 і EW-545PO – 25.11.2021. Усе тры перайшлі ў валоданне Airlink з ліпеня па жнівень 2022 г. і падняліся ў паветра ў кастрычніку 2022 г.

Адпаведна змяніліся і іх рэгістрацыйныя нумары:

EW-532PO – ZS-YDA;
EW-533PO – ZS-YDB;
EW-545PO – ZS-YDC.

Але самае цікавае, што новы ўладальнік ужо паспеў нанесці на іх свае лагатыпы, а адзін перафарбаваць поўнасцю. Ацаніць, як выглядае лагатып Белавія разам з лага авіякампаніі з ПАР, можна на фота.

Тры былыя барты «Белавія» зараз лётаюць на рэйсах паўднёваафрыканскай авіякампаніі

Былы EW-532PO авіякампаніі Белавія.
Папярэдні матэрыял
Patreon.com заблакаваны ў Беларусі
Наступны матэрыял
Перакідванне 19-й брыгады пад Барысаў, фарсіраванне ракі Нёман і вяртанне 38-й брыгады ў Брэст

Iншыя матэрыялы