Тры шахеды ўвайшлі ў паветраную прастору Беларусі

Абноўлена
Абноўлена: 27 жніўня 2024 03:21
3 хв.

На русском языке: Три шахеда вновь вошли в воздушное пространство Беларуси

Па дадзеных War monitor, у раёне 00:11 адзін з шахедаў зайшоў у Беларусь з боку Чарнігаўскай вобл. Украіны і рухаецца ў напрамку Чарнобыльскай Зоны.

Акрамя таго, яшчэ два шахеды заходзяць у Беларусь з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны.

У 00:15 з аэрадрома Баранавічы быў узняты знішчальнік ВПС РБ, які зараз накіроўваецца на поўдзень краіны.

UPD. Паведамляюць, што шахед заляцеў на тэрыторыю Гомельскай вобласці ў раёне Прыпяцкага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Папярэдні матэрыял
Каля 3-х шахедаў уначы маглі заляцець у Беларусь
Наступны матэрыял
Мінімум 6 шахедаў ноччу заляцела ў Беларусь

Iншыя матэрыялы