У 10 разоў больш: спіс кампаній, чыім замежным уладальнікам забаранілі прадаваць актывы, павялічаны да 1849

Советская Белоруссия
4 хв.

На русском языке: В 10 раз больше: список компаний, чьим иностранным владельцам запретили продавать активы, увеличен до 1 849

На Нацыянальным прававым інтэрнет-партале апублікаваная пастанова Саўміна № 54 ад 23 студзеня, якая амаль у 10 разоў павялічыла спіс кампаній, у якіх акцыянерам забаронена адчужаць свае долі ўдзелу ў бізнесе.

Цяпер у спісе «неадчужальных» кампаній 1849 юрыдычных асоб, а было 190.

У пералік уключаны кампаніі розных галін з усіх рэгіёнаў, у прыватнасці:

▪️«ГудПаўэр» (сярод уладальнікаў, кампанія з Вялікабрытаніі),
▪️ Ляхавіцкі малочны завод (Бельгія),
▪️ Гомельскі вагонабудаўнічы завод (Эстонія),
▪️«Мікра Лізінг» (Люксембург),
▪️ Гомельскі электратэхнічны завод (Літва),
▪️«Кронаспан» (Нідэрланды),
▪️«Белкард» (ЗША),
▪️«Юнісан» (Вялікабрытанія),
▪️«БелІнтэгралСэрвіс» (Польшча),
▪️«Аўтацэнтр «Атлант-МБаравая» (Кіпр),
▪️ Ziko (Кіпр),
▪️ Слуцкі мясакамбінат (Латвія),
▪️ Матыялі (Італія),
▪️«Марозпрадукт» (Літва),
▪️«ІнтэрКарсАўтамабільнаяТэхніка» (Польшча),
▪️«Дабраном» (Польшча),
▪️ Zepter International (Швейцарыя),
▪️«Баер ВР» (Нідэрланды).

Папярэдні матэрыял
Дзмітрый Лукашэнка далучыўся да бацькі ў ААЭ
Наступны матэрыял
«Крывавая» рака ў Маладзечне зноў перафарбавалася — цяпер у смарагдава-зялёны.

Iншыя матэрыялы