На русском языке:
В 120-й механизированной бригаде готовятся к “внезапной” проверке боевой готовности?
31 мая ТГ-канал 120-й механізаванай брыгады паведаміў, што на базе 310-й групы артылерыі брыгады адбыўся інструктарска-метадычны занятак па парадку работы пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў.
Заўвага. У мэтах арганізаванага і своечасовага прыёму ва ўстаноўленыя тэрміны мабілізацыйных людскіх рэсурсаў у злучэннях і воінскіх часцях разгортваюцца пункты прыёму асабовага складу. Пункт прыёму павінен забяспечваць прыём мабілізацыйных рэсурсаў кругласутачна, у любую пару года і мець для гэтага адпаведнае абсталяванне.
Адзначым, што ў сакавіку пра правядзенне падобнай трэніроўкі паведамлялася і ў 11-й механізаванай брыгадзе (в/ч 33933, Слонім). А праз паўтара тыдня пасля правядзення трэніроўкі было абʼяўлена ў правядзенні праверкі баявой гатоўнасці, падчас якой 11-я механізаваная брыгада была разгорнутая да штата ваеннага часу. А так званы міністр абароны РБ В. Хрэнін абяцаў правядзенне падобных праверак на «пэўным прамежку часу» і з іншымі злучэннямі ВС РБ.
Не выключана, што праведзены 31 мая занятак у 120-й механізаванай брыгадзе быў адным з элементаў падрыхтоўкі да чарговай «раптоўнай» праверкі баявой гатоўнасці.