На русском языке:
В 38-й десантно-штурмовой бригаде пройдет проверка мобилизационной готовности?
Ваенны камісарыят горада Гродна і Гродзенскага раёна ажыццяўляе апавяшчэнне ваеннаабавязаных для пастаўкі на зборы па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці ў адно са злучэнняў сілаў спецыяльных аперацый. Пра якое менавіта злучэнне ідзе гаворка не ўдакладняецца.
Адзначым, што ў пачатку красавіка на базе 103-й паветрана-дэсантнай брыгады завяршылася брыгаднае тактычнае вучэнне, для правядзення якога з запасу было прызвана больш за 500 ваеннаабавязаных. Таксама ў пачатку красавіка паведамлялася, што ў 5-й брыгадзе спецыяльнага прызначэння адбыліся праводзіны афіцэраў запасу, прызваных на ваенныя зборы.
Апавяшчэнне ваеннаабавязаных ваенным камісарам г. Гродна і Гродзенскага раёна
Таксама варта адзначыць, што прызыўнікамі з Гродзенскай вобласці камплектуецца (у тым ліку) 38-я дэсантна-штурмавая брыгада (дыслакуецца ў Брэсце і ўваходзіць у склад Сілаў спецыяльных аперацый).
Такім чынам, можна меркаваць, што чарговыя зборы па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці ў бліжэйшы час пройдуць менавіта ў 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе (дыслакуецца ў Брэсце).