На русском языке:
В Беларусь переброшено ещё два эшелона с техникой ВС РФ
Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі пацвярджае інфармацыю пра прыбыццё ў Беларусь яшчэ некалькіх новых эшалонаў УС РФ з асабовым складам і ваеннай тэхнікай, якую мы ўказалі ў хроніцы ваеннай актыўнасці за 13 студзеня.
Паведамляецца, што 2 эшалоны УС РФ былі адпраўленыя са станцыі Кантэміроўка (Варонежская вобл, РФ) 8 і 9 студзеня 2023 года. Першы налічваў 43 вагоны з якіх: 1 пасажырскі (≈50 чалавек) і 42 вагоны-платформы.
Ён прыбыў на чыгуначную станцыю Слонім (Гродзенская вобл, Беларусь) 11 студзеня ў 00:15. Паводле нашых дадзеных, сярод тэхнікі ў эшалоне прыбылі: мін. 2 бензавозы Урал, 2 БТРа, 6 грузавікоў (Урал і КамАЗ, некаторыя – КУНГі), і 1 прычэп (генератар), 1 аўтакран КамАЗ, 2 бензавозы МАЗ і 1 УАЗ «Патрыёт». На некаторых машынах быў знак «Z».
На наступны дзень, 12 студзеня а 08:00, на станцыю Слонім з Кантэміраўкі прыбыў яшчэ адзін эшалон УС РФ, які налічваў ужо 52 вагоны: 3 пасажырскія (≈150 чалавек) і 49 вагонаў-платформ.
З улікам новай інфармацыі, можна казаць аб змене колькасці групоўкі УС РФ у РБ:
Прыбыла ў РБ:
– Тэхніка – не менш за 91 адзінку (удакладняецца);
– Асабісты склад – ≈ 200 чалавек.