У Беларусь прыбудзе чарговая партыя верталётаў Мі-35М?

3 хв.

На русском языке: В Беларусь прибудет очередная партия вертолетов Ми-35М?

Па дадзеных Беларускага Гаюна, раніцай 27/09 з «Баранавічаў» на аэрадром «Кубінка», і далей – у Растоў-на-Доне паляцеў Іл-76 ВПС РБ (EW-004DE). Мэта ягонага палёту невядомая і ў РБ ён пакуль не вярнуўся, але гэты палёт можа быць звязаны з атрыманнем новай партыі Мі-35М.

Нагадаем, што першая партыя з 4-х Мі-35М прыбыла з РФ 17 жніўня, а перад гэтым, 12 і 16 жніўня, з «Мачулішчаў» у Растоў ужо лётаў Іл-76 ВПС РБ. Ён дастаўляў туды прыёмшчыкаў новых верталётаў і пілотаў, якія потым іх перагналі ў РБ. Адзначым, што ў Растове знаходзіцца кампанія «Роствертал», якая і вырабляе гэтыя верталёты.

Такім чынам, не выключана, што бягучы палёт Іл-76 ВПС РБ у Растоў можа быць звязаны з атрыманнем наступнай партыі Мі-35М. Раней паведамлялася, што ВПС РБ да канца 2023 года мусяць атрымаць яшчэ мін. 4 верталёты, а ўсяго ў 2023-24 гг. плануецца атрыманне эскадрыллі – 12 адзінак.

Папярэдні матэрыял
У мінскім метро пачалі замяняць беларускую лацінку на рускамоўныя ўказальнікі
Наступны матэрыял
Невядомыя паставілі фатаграфіі Прыгожына і Уткіна ў цэнтры Гомеля

Iншыя матэрыялы