У Беларусь прыляцеў борт памежнага камітэта ФСБ РФ

jetphotos.com
4 хв.

На русском языке: В Беларусь прилетел борт погранкомитета ФСБ РФ

Сёння, 4 траўня, у 12:38 па мінскім часе ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» прызямліўся Ан-148-100E з рэг. нумарам RA-61719.

Борт прыляцеў у Беларусь з Масквы, а менавіта з маскоўскага аэрапорта Унукава. З адкрытых крыніц можна даведацца, што самалёт выкарыстоўваецца для перавозкі высокапастаўленых асоб Федэральнай службы бяспекі РФ (ФСБ).

У Беларусь прыляцеў борт памежнага камітэта ФСБ РФ

А калі дакладней, Памежнай службы ФСБ Расіі. Па нашых дадзеных, на ім перыядычна лётае і кіраўнік Памежнай службы ФСБ РФ і першы намеснік дырэктара ФСБ генерал-палкоўнік Уладзімір Кулішоў. Не выключана, што менавіта ён і мог прыляцець сёння ў Беларусь.

Пазней стала вядома, што Кулішоў у Менску прыняў удзел у 58-м паседжанні Калегіі Памежнага камітэта СД. Там жа быў Лапо і Мезенцаў.

Акрамя таго, цалкам магчыма, што расейскія «калегі» зазірнуць і на святкаванне юбілею Інстытута памежнай службы РБ, якому ў гэтыя дні спаўняецца 30 гадоў.

Папярэдні матэрыял
Верталёты Мі-35М да РБ пакуль так і не даляцелі
Наступны матэрыял
АБСЕ кваліфікавала вываз украінскіх дзяцей як ваеннае злачынства. Іх вывозілі ў т.л. у Беларусь

Iншыя матэрыялы