На русском языке:
В Беларусь вернулся «Руслан», который до этого был в Минске, а потом – в Уганде
26 чэрвеня мы пісалі, што з Беларусі ў РФ паляцеў Ан-124, які прабыў у Беларусі амаль суткі. Дык вось, гэты борт вярнуўся ў Беларусь.
Транспартны Ан-124 «Руслан» РФ (RA-82030) прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» у 10:18. Борт рухаўся з маскоўскага аэрапорта «Унукава», адкуль вылецеў у 9:10.
Характэрна, што яшчэ ўчора (і пазаўчора) гэты самалёт быў ва Угандзе і патрапіў на фота ў аэрапорце горада Энтэбе.