У Беларусь з РФ прыбыла партыя АТРК «Іскандэр-М»

ВоенТВ
3 хв.

In English: A batch of Iskander-M missile systems arrived in Belarus from Russia
На русском языке: В Беларусь из РФ прибыла партия ОТРК «Искандер-М»

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», эшалон з мінімум 10 адзінкамі АТРК «Іскандэр-М» прыбыў на станцыю Асіповічы (Магілёўская вобл) з в. Капусцін Яр у Астраханскай вобласці РФ.

Вядома, што там знаходзіцца аднайменны ракетны палігон – 4-й дзяржаўны цэнтральны міжвідавай палігон РФ. Паведамляецца, што АТРК «Іскандэр-М» ужо паступілі на ўзбраенне ВС РБ. І гэты эшалон з Іскандэрамі зʼяўляецца не апошнім, які прыбудзе ў Беларусь.

Нагадаем, што паводле інфармацыі Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі з сярэдзіны траўня 2023 года са станцый БЧ у Капусцін Яр адпраўляліся эшалоны з пустымі платформамі і грузавымі вагонамі.

Напрыклад, 15 і 17 чэрвеня з арт. Орша-Усходняя ў Капусцін Яр было адпраўлена 87 парожніх вагонаў, а адпраўніком было ўказана Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Папярэдні матэрыял
Белсат апублікаваў відэа ад «партызан», але гэта фэйк. І каму гэта выгадна?
Наступны матэрыял
У Беларусь прыляцеў борт урада Пакістана

Iншыя матэрыялы