У Беларусі хочуць увесці адпрацоўку для платнікаў

3 хв.

На русском языке: В Беларуси хотят ввести отработку для платников

Аб ідэі абавязковай адпрацоўкі для выпускнікоў платнай формы навучання паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Ён заявіў, што адпрацоўваць пасля ВНУ павінны і бюджэтнікі, і платнікі.

«Сёння і бюджэтнік, і платнік, на нашу думку, мусіць адпрацоўваць. Адпаведныя змены рыхтуем для ўнясення зменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі», – заявіў Іванец.

Акрамя таго, размова ідзе і аб павелічэнні тэрмінаў адпрацоўкі. Лукашэнка лічыць, што платная адукацыя ў Беларусі для студэнтаў «занадта танная», а яшчэ трэба, каб студэнты пасля размеркавання адпрацоўвалі даўжэй, бо «два гады – мала».

Папярэдні матэрыял
Cу-34 ПКС РФ, які ўпаў учора ў Варонежскай вобласці, у жніўні зляцеў з Беларусі?
Наступны матэрыял
Больш за 60 000 беларусаў жывуць у Літве: са студзеня +12 000

Iншыя матэрыялы