У Беларусі пачаўся пераход на антыген-тэсты

Canva
1 хв.

На русском языке: В Беларуси начался переход на антиген-тесты

У Беларусі пераходзяць на больш актыўнае выкарыстанне антыген-тэстаў на COVID-19. Пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 1» сказаў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка. Паводле яго слоў, прымяненне экспрэс-тэстаў на антыген распачата, каб не перагружаць лабараторыі. Іх будуць рабіць па назначэнні лекара, калі ёсць прыкметы ВРВІ.

У той жа час ПЛР-тэсты таксама могуць рабіць кантактам першага-другога ўзроўню пры праяве прыкмет захворвання. Такім чынам лекар будзе вырашаць зрабіць ПЛР або антыген-тэст пацыенту. Калі тэсты не выяўляюць COVID-19, то па заканчэнні сямі дзён самаізаляцыі такое тэставанне не праводзіцца.

«Па-першае, яны робяцца хутчэй, па-другое, яны танней, чым ПЛР-тэсты. Таму і ўнеслі карэкціроўкі ў нарматыўныя дакументы: у першую чаргу даследаванне на антыген, а потым па меркаванні лекара або пры адсутнасці антыген-тэстаў праводзіцца ПЛР-тэст», – сказаў Аляксандр Тарасенка.

Папярэдні матэрыял
Закрытае апытанне для Крамля: 2/3 апытаных супраць аб'яднання з РФ
Наступны матэрыял
Шлях мігранта: з іракскага Дахуку ў Мінск за 9 дзён

Iншыя матэрыялы