На русском языке:
В Беларуси продолжают калечить историческое наследие
Апроч хвалі разбурэння магіл польскіх жаўнераў, у нашай краіне адбываецца і планамерная варварская «рэканструкцыя» гістарычных будынкаў і помнікаў.
Тэлеграм-канал @spadczyna піша, што ў Стоўбцах (Мінская вобласць) у рамках падрыхтоўкі да Дажынак знішчаецца архітэктурны дэкор нешматлікіх астатніх гістарычных будынкаў.
Так, ля будынка па вул. Савецкай, 1, дзе размяшчаўся філіял «Беларусбанка», знішчаны аркавы ганак з калонай і франтонам. Замест яго пабудавана звычайная сценка з цэглы і бетону, збіты ляпныя ўпрыгожванні на вокнах і карніз. На рагу будынка па вул. Піянерскай, 1 збіта вертыкальнае раздвоенае ўпрыгожванне.
Акрамя таго, пад Стоўбцамі ўзрылі ўчастак бруку на гасцінцы «Новы Свержань – Мір», які наогул часткова ўнесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Няйначай як варварствам, гэта не назавеш.
Знішчэнне гістарычнай спадчыны Беларусі. / Фота: тэлеграм-канал @spadczyna
А вось зусім свежы прыклад, і тут ужо гаворка пойдзе пра агідную рэстаўрацыю мемарыяльнай калоны ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 года, якая знаходзіцца ў г.п. Наваельня (Гродзенская вобласць). Так званыя «рэстаўратары», маючы перад вачыма элементы калоны, якія захаваліся, зрабілі іх зусім гістарычна няслушнымі. Але самае жахлівае тое, што зверху калоны быў не толькі крыж, але і драўляная скульптура Святога Яна над якой быў крыж, але не такі, як зрабілі. Тое, як было раней, можна паглядзець на нямецкай паштоўцы 1916 года – спецыяльна знайшлі яе.
Калі вы фіксуеце знішчэнне любых гістарычных помнікаў у вашым раёне – абавязкова паведамляйце ў @motolko_bot. Важна максімальна публічыць кожны такі выпадак.