У Беларусі спыніла працу інтэрнэт-крама турэцкага брэнда адзення LC Waikiki

ТЦ Галерэя Мінск
4 хв.

На русском языке: В Беларуси прекратил работу интернет-магазин турецкого бренда одежды LC Waikiki

У дадзены момант на сайце інтэрнэт-крамы французска-турэцкага брэнда адзення LC Waikiki вісіць банэр, што з 1 красавіка яны больш не прымаюць замовы.

Таксама сказана, што з 20 красавіка сайт увогуле будзе не даступны. Аднак пра закрыццё фізічных крамаў сеткі ў Беларусі – нічога не сказана. Наадварот паведамляецца, што пакупнікі могуць працягваць купляць тавары ў іх фірмовых крамах.

У Беларусі спыніла працу інтэрнэт-крама турэцкага брэнда адзення LC Waikiki

Адна з крыніц, знаёмых з сітуацыяй, паведаміла:

«Крама зачыненая з эканамічных прычынаў, не з палітычных. За 4 з невялікім гады, што яна існавала, не было і месяца, каб яна працавала ў плюс. Праект быў першапачаткова іміджавы з перспектывай выхаду на працу ў плюс, але ў нашай краіне і з той стратэгіяй, што выбрала Турцыя, гэта было нерэальна.

Фізічныя крамы працягваюць працаваць, як і разглядаюцца новыя ГЦ пад новыя крамы. Думаю, сыходзіць з РБ кампанія не будзе, бо ўкладзеныя вялікія грошы. Ёсць перспектыва па закрыцці пары нерэнтабельных магазінаў. З восені па ўсіх вядомых прычынах маржынальнасць моцна асела».

Папярэдні матэрыял
«Беларусь – не ядзерная сметніца Расіі». Ціханоўская – пра «дзень яднання з Расіяй»
Наступны матэрыял
Камітэт Сейма Літвы прыбраў абмежаванні на ВНЖ для беларусаў, але прэзідэнт Літвы можа накласці вета на закон у бягучым варыянце

Iншыя матэрыялы