In English:
Flight restrictions over Minsk, Brest and the south of Minsk region are imposed in Belarus
На русском языке:
В Беларуси введено ограничение полётов над Минском, Брестом и югом Минской области
Згодна з NOTAMN O0562/22 у Беларусі з сённяшняга дня ўведзена дадатковая зона абмежавання палётаў, якая закранае Мінск, Брэст, паўднёвую палову Мінскай вобласці і часткова Магілёўскую і Гомельскую вобласці.
Новае абмежаванне ўводзіцца з 11 да 14 ліпеня 2022 года. І не распаўсюджваецца на авіяцыю ВС РБ, Дзяржпагранкамітэта РБ і самалёты, якія выконваюць рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск», а таксама аэрапорты Гомеля і Брэста.
Адзначым, што гэтая зона абмежавання з’яўляецца дадатковай да ўжо ўведзенай на поўдні Беларусі, якая будзе дзейнічаць да 7 кастрычніка 2022 года.
Нельга не адзначыць, што новая зона абмежавання закранае якраз раёны, дзе сёння ноччу працаваў борт А-50.