На русском языке:
В Беларуси вводятся временные ограничения на посещение погранполосы с Украиной
Учора ўвечары на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале была апублікаваная пастанова Саўміна №882 «Аб мерах па забеспячэнні памежнай бяспекі».
Пастанова Саўміна нумар 882 «Аб мерах па забеспячэнню пагранічнай бяспекі».
Дакумент заканадаўча абмяжоўвае ўезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай паласе ў межах трох раёнаў Гомельскай вобласці: Лоеўскага, Брагінскага і Хойніцкага. Асобна варта адзначыць, што ў дакуменце не пазначаны даты заканчэння забароны.
У пастанове гаворыцца, што яна ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, а на сайце нацправпартала пазначаная дата ўступлення ў сілу – 22.12.2022 г.
Дата ўступлення пастановы ў сілу.
Але ж абмежаванні на наведванне памежпалосаў у гэтых раёнах і так былі?
Абсалютна дакладна. Дзяржпагранкамітэт РБ яшчэ 30 лістапада апавяшчаў аб падаўжэнні абмежаванняў на наведванне пагранпалосы менавіта ў гэтых трох раёнах да 1 сакавіка 2023 г.
Тады паведамлялася, што абмежаванні не распаўсюджваюцца на:
— Уласнікаў зямельных участкаў.
— Асоб, якія выконваюць працоўныя (службовыя) абавязкі.
— Якія ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па ахове дзяржаўнай мяжы на названай тэрыторыі.
Дарэчы, у свежым дакуменце уласнікаў зямельных участкаў у асобную групу не вылучылі, затое дадалі ў выключэнне тых, хто едзе да месца жыхарства (месца знаходжання) або да сваіх сваякоў.
Раёны з абмежаваннямі.
Такім чынам, калі гэтыя абмежаванні і так дзейнічалі, то навошта выдзяляць іх асобным дакументам? І галоўнае: навошта пра «новаўвядзенні» піша і сам ДПК, які раней ужо расказваў аб падаўжэнні да 1 сакавіка 23-га?
Адзінае разумнае тлумачэнне, што новы дакумент — гэта толькі заканадаўчае замацаванне папярэдніх паведамленняў аб забаронах ад ДПК. Ну, а пытанне з датамі зараз яшчэ больш актуальнае.