На русском языке:
В Беларуси введен запрет на вывоз кислорода
Часовая забарона на вываз за межы Беларусі медычнага і тэхнічнага кіслароду ўведзеная з сённяшняга дня. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале і ўступіў у сілу пасля яго афіцыйнай публікацыі.
Віды кіслароду, якія забаронена вывозіць з РБ / pravo.by
Забарона тычыцца, як вадкага, так і газападобнага кіслароду медычнага і тэхнічнага прызначэння. Яна будзе дзейнічаць шэсць месяцаў і распаўсюджваецца на ўсе краіны, у тым ліку краіны ЕАЭС. Выключэнне складаюць гуманітарныя пастаўкі, пастаўкі ў якасці харчоў і транзіт.
Таксама пастановай Саўміна ад 27 кастрычніка прынятае рашэнне замарозіць кошты на медычны кісларод.