На русском языке:
В Беларуси уже несколько лет целенаправленно ограничивают доступ беларусов к европейскому образованию
Эксперты iSANS Belarus прааналізавалі, як рэжым Лукашэнкі з 2021 года ўзяў курс на абмежаванне доступу беларусаў да якаснай адукацыі ў краінах ЕС, і прыйшлі да высновы, што кампанія абмежавання пачалася менавіта летам 2021 года – з закрыцця Гётэ-Інстытута і нямецкай службы акадэмічных абменаў.
Далей былі і іншыя крокі, сярод якіх:
- Выхад з пагаднення з Польшчай аб узаемным прызнанні дакументаў аб вышэйшай адукацыі;
- Адмена адтэрміновак ад службы ў войску для навучэнцаў за мяжой;
- Рэпрэсіі і закрыццё цэнтраў вывучэння польскай мовы ў Беларусі.
На працягу ўсяго 2023 і на пачатку 2024 гг. уладамі Беларусі было зроблена некалькі крокаў, каб максімальна ўскладніць працэдуру паступлення беларусаў у еўрапейскія ВНУ і ператварыць факт навучання ў такіх ВНУ ў элемент нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі з пэўнымі наступствамі.
Эксперты зазначаюць, што ў 2024 годзе рэжым працягне ўскладняць жыццё беларусам, якія хочуць паступіць у замежныя ВНУ. «Дзеянні і заявы прадстаўнікоў рэжыму маюць на мэце ліквідаваць два самыя папулярныя еўрапейскія напрамкі ў беларускіх выпускнікоў – ВНУ Польшчы і ЕГУ», – лічаць яны.
Прычына простая: імкненне дзяржавы максімальна абмежаваць доступ грамадзян да разумення механізмаў функцыянавання дэмакратычнага і прававога грамадства. Адначасова з гэтым нарастае прапаганда паступлення ў ВНУ Расіі і Кітая. Гэта не толькі ўзмацняе залежнасць Беларусі ад гэтых краін, але і наглядна пацвярджае, што абмежаванне доступу грамадзянаў Беларусі да еўрапейскай адукацыі адбываецца па палітычных прычынах.
Больш падрабязна з высновамі экспертаў можна азнаёміцца тут.