У Беларусі ўжо некалькі гадоў мэтанакіравана абмяжоўваюць доступ беларусаў да еўрапейскай адукацыі

3 хв.

На русском языке: В Беларуси уже несколько лет целенаправленно ограничивают доступ беларусов к европейскому образованию

Эксперты iSANS Belarus прааналізавалі, як рэжым Лукашэнкі з 2021 года ўзяў курс на абмежаванне доступу беларусаў да якаснай адукацыі ў краінах ЕС, і прыйшлі да высновы, што кампанія абмежавання пачалася менавіта летам 2021 года – з закрыцця Гётэ-Інстытута і нямецкай службы акадэмічных абменаў.

Далей былі і іншыя крокі, сярод якіх:

  • Выхад з пагаднення з Польшчай аб узаемным прызнанні дакументаў аб вышэйшай адукацыі;
  • Адмена адтэрміновак ад службы ў войску для навучэнцаў за мяжой;
  • Рэпрэсіі і закрыццё цэнтраў вывучэння польскай мовы ў Беларусі.

На працягу ўсяго 2023 і на пачатку 2024 гг. уладамі Беларусі было зроблена некалькі крокаў, каб максімальна ўскладніць працэдуру паступлення беларусаў у еўрапейскія ВНУ і ператварыць факт навучання ў такіх ВНУ ў элемент нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі з пэўнымі наступствамі.

Эксперты зазначаюць, што ў 2024 годзе рэжым працягне ўскладняць жыццё беларусам, якія хочуць паступіць у замежныя ВНУ. «Дзеянні і заявы прадстаўнікоў рэжыму маюць на мэце ліквідаваць два самыя папулярныя еўрапейскія напрамкі ў беларускіх выпускнікоў – ВНУ Польшчы і ЕГУ», – лічаць яны.

Прычына простая: імкненне дзяржавы максімальна абмежаваць доступ грамадзян да разумення механізмаў функцыянавання дэмакратычнага і прававога грамадства. Адначасова з гэтым нарастае прапаганда паступлення ў ВНУ Расіі і Кітая. Гэта не толькі ўзмацняе залежнасць Беларусі ад гэтых краін, але і наглядна пацвярджае, што абмежаванне доступу грамадзянаў Беларусі да еўрапейскай адукацыі адбываецца па палітычных прычынах.

Больш падрабязна з высновамі экспертаў можна азнаёміцца тут.

Папярэдні матэрыял
Беларускую моладзь адправілі ў Піцер на прапагандысцкае мерапрыемства з УС РФ, а для школьнікаў правялі анлайн-урок — «была Блакада»
Наступны матэрыял
Ранішні рэйс "Белавіі" вярнуўся ў Мінск адразу пасля ўзлёту: самалёт не змог прыбраць шасі.

Iншыя матэрыялы