На русском языке:
В Беларуси заблокировали игровой онлайн-сервис Battle.net
Гэта гульнявая анлайн-платформа ад вядомай кампаніі Blizzard, якая з’яўляецца распрацоўшчыкам гульняў Diablo, Warcraft, StarCraft і многіх іншых. Першапачаткова аб тым, што сайт перастаў адкрывацца ў Беларусі паведаміў канал «Паглядзі, брахня?», і гэта аказалася праўдай.
На сайце Battle.net можна было набываць і гуляць у гульні ад Blizzard. Раней, яшчэ ў 2022 годзе Blizzard паведаміла, што новая Diablo 4 будзе недаступная для пакупкі і запампоўкі гульцам з РБ і РФ. Пазней уладальнікі ўліковых запісаў з рэгіёнам Беларусь ці Расія пазбавіліся і магчымасці прымаць падарункі.
Цяпер жа ў Беларусі ўвогуле забаранілі нават заходзіць на сайт Battle.net. Сайт у РБ многа ў каго проста не адкрываецца, у некаторых пакуль проста тармозіць загрузка, але загружаецца, а ў іншых ужо з’яўляецца стандартная заглушка Мінінфарма з інфармацыяй аб блакаванні. Аднак яшчэ ўчора сайт Battle.net у Беларусі адкрываўся без якіх-небудзь праблем.