На русском языке:
В Беларуси закрывается ещё один частный ВУЗ
З 1 верасня закрываецца мінскі Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД). Паведамляецца, што рашэнне аб спыненні адукацыйнай дзейнасці прынятае заснавальнікам і кіраўніцтвам інстытута.
ІПД не будзе ажыццяўляць прыём абітурыентаў у 2024 годзе, а ўсе, хто яшчэ працягвае навучанне, з іх згоды будуць пераведзены ў іншыя ўстановы адукацыі Беларусі.
Нагадаем, што на мінулым тыдні стала вядома аб закрыцці і іншай прыватнай ВНУ – БІП, якая таксама спыніць працаваць з 30 жніўня. Акрамя таго, сёлета закрываецца і прыватны Мінскі інавацыйны ўніверсітэт. Гэта значыць, што ўжо вядома пра закрыццё 3-х прыватных ВНУ.
Эксперты маніторынгавай групы iSANS Belarus сказалі, што такое масавае закрыццё ВНУ ў Беларусі прывядзе да паслаблення канкурэнцыі на ўнутраным рынку ВНУ. Так, частка абітурыентаў зʼедуць за мяжу, але іншыя пойдуць у дзяржаўныя ВНУ. Тое ж тычыцца і выкладчыкаў, частка з іх, хутчэй за ўсё, пойдзе на працу ў дзяржВНУ, што дазволіць дзяржаўным установам адукацыі перакрыць кадравую дзірку, якая ўтварылася з-за пастаянных звальненняў і чыстак сярод супрацоўнікаў.
«Таксама варта разумець, што працаўладкавацца «непажаданым» выкладчыкам у Беларусі стане яшчэ больш складана. Калі раней звольненыя па палітычных прычынах выкладчыкі маглі паспрабаваць уладкавацца ў прыватныя ВНУ, дзе кантроль быў меншы ў параўнанні з дзяржаўнымі, то зараз і гэтая магчымасць для іх проста закрыецца», – сказалі эксперты iSANS Belarus.