culturemeter.od.ua
3 хв.

На русском языке: В Беларуси осталось около 2100 военных ВС РФ

Мы можам канстатаваць, што ў ліпені-жніўні адбылося значнае памяншэнне колькасці расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Былі ліквідаваныя палявыя лагеры УС РФ на палігонах: «Абуз-Лясноўскі», «Лепельскі» і «Асіповіцкі», а вайскоўцы, якія там знаходзіліся і былі ў складзе РГВ, зменшалі ў РФ і гэта была не ратацыя.

Тым не менш па нашых дадзеных, у Беларусі яшчэ працягваюць знаходзіцца вайскоўцы УС РФ, вось дзе менавіта:

  • Аэрадромы «Мазыр» («Бокаў») і «Зябровка» – да 600 чалавек.
  • Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» – да 1 450 чалавек.
  • Ваенныя, якія прыбылі на вучэнні АДКБ – мін. 100 чалавек.

У Беларусі засталося каля 2100 вайскоўцаў УС РФ

Такім чынам, па стане на 1 верасня «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі ў ≈2100 чалавек, а са складу РГВ – 0.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці ў Беларусі за жнівень можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Папярэдні матэрыял
З Беларусі выведзена ўся авіяцыя ПКС РФ: авіяцыйная групоўка РГВ перастала існаваць
Наступны матэрыял
За жнівень УС РБ атрымалі 3 віды новай ваеннай тэхнікі

Iншыя матэрыялы