На русском языке:
В Беларуси задержали около 30 ортопедов-травматологов
Паведамляецца, што ў мінулую пятніцу ў розных раёнах Беларусі былі затрыманыя каля 30 траўматолагаў-артапедаў. Пра гэта стала вядома выданню «Наша Ніва».
Большасць з іх — кіраўнікі траўматалагічных аддзяленняў.
Крыніцы выдання мяркуюць, што затрыманні могуць быць звязаныя з пратэзаваннем суставаў. Большасць з тых, што ёсць на складах — ужо не прыдатныя для выкарыстання, а падчас каранавіруса, калі адмянілі планавыя аперацыі, закупкі пратэзаў амаль не праводзіліся.
Рэдакцыі @motolkohelp вядома, што сярод затрыманых ёсць і загадчык траўматалагічнага аддзялення Ваўкавыскай ЦРБ — Яўген Саўко. Па нашай інфармацыі, ён быў затрыманы ў суботу, 26 сакавіка. Паведамляюць, што ў дадзены момант ён можа знаходзіцца ў СІЗА ў Мінску.
Акрамя таго, паведамляюць, што затрыманні могуць быць звязаныя з закрыццём і крымінальнымі справамі па некалькіх фірмах-пастаўшчыкам артапедычных «расходнікаў» (пратэзы, сродкі фіксацыі).
«Затрымлівалі лекараў, якія супрацоўнічалі з гэтымі фірмамі. Затрымалі менш за 30, але гэта не яшчэ не ўсё».