In English:
The Belarusian society will have the voice at the UN: BHC received consultative status with the UN ECOSOC
На русском языке:
У беларусского общества будет свой голос в ООН: БХК получил консультативный статус при ЭКОСОС ООН
Сёння стала вядома, што праваабарончая арганізацыя Беларускі Хельсінкскі камітэт (БХК) атрымала кансультатыўны статус пры Эканамічным і Сацыяльным Савеце ААН (ЭКАСАС ААН) пасля 5 гадоў спроб і зацягвання рашэння Расіяй і Кітаем.
Гэта першы выпадак у гісторыі, калі беларуская недзяржаўная арганізацыя атрымоўвае такі статус. І галоўнае, што зараз у беларускага грамадства, а не толькі ў рэжыму, будзе свой голас у ААН.
Што яшчэ дае атрыманне гэтага статуса?
БХК зможа напрамую камуніцыраваць і супрацоўнічаць з ААН без пасрэднікаў у асобе акрэдытаваных партнёраў, прымаць удзел у мерапрыемствах і канферэнцыях, якія праводзяцца ў рамках ААН, рабіць вусныя і пісьмовыя заявы, мець доступ на тэрыторыю ААН.
«Рашэнне прынятае нягледзячы на ліквідацыю Беларускага Хельсінкскага Камітэта ўладамі. Гэта прызнанне таго, што для грамадскай арганізацыі патрэбная не фармальная рэгістрацыя, а рэальная дзейнасць», – падкрэслілі ў БХК.
Цяпер у ААН будзе гучаць не толькі голас МЗС Лукашэнкі, але і беларускай грамадзянскай супольнасці.
Віншуем, Беларускі Хельсінкскі камітэт!