У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў ліквідавалі кафедру этналогіі і фальклору

хв.

Пра гэта паведаміла ў Facebook старшы выкладчык кафедры Таццяна Пладунова. Па яе словах, выкладчыкам нават не сказалі прычыну закрыцця кафедры.

«Вытраўліваць са свядомасці гісторыю, культуру, мову нашых продкаў  небяспечна для жыцця саміх нашчадкаў... Спадзяюся, калі-небудзь гэта ўсвядомяць і тыя, хто зараз гвалтоўна і збянтэжана яе вынішчае. Як кажуць простыя людзі: мы жывыя пакуль жывём і дапамагаем адно другому, мова жыве пакуль мы на ёй гаворым, а песня — пакуль мы яе спяваем», — напісала Пладунова. 

Цяпер выкладчыкі этналогіі і фальклору працуюць на кафедры народна-песеннай творчасці факультэта музычнага і харэаграфічнага мастацтва. У жніўні-кастрычніку 2020 года студэнты ўніверсітэта культуры, нароўні са студэнтамі іншых беларускіх ВНУ ўдзельнічалі ў пратэстным руху.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў ліквідавалі кафедру этналогіі і фальклору

Фота: пратэст студэнтаў БДУКМ 30 верасня 2020 года. Крыніца: Telegram-канал «Отчисленно».

Папярэдні матэрыял
У Беларусі ўжо ёсць ваенныя аб'екты РФ пад Вілейкай і Баранавічамі
Наступны матэрыял
Ва ўзорнай сям'і з 13 дзецьмі прайшоў ператрус па справе аб паклёпе на Лукашэнку

Iншыя матэрыялы